Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Змены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь датычацца кожнага з нас". Ігар Каралевіч

10.01.2024
   Ігар Каралевіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Гальшанскай СШ:

   - Змены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь датычацца кожнага з нас, таму трэба ўдумліва вывучыць кожны артыкул і, калі ёсць жаданне, выказаць сваё меркаванне, каб падчас рэферэндуму галасаваць за змены і дапаўненні свядома.

   Я, як настаўнік і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, падтрымліваю замацаваныя ў праекце Канстытуцыі дапаўненні аб захаванні гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання моладзі, як найважнейшых фундаментальных каштоўнасцяў беларускага грамадства і дзяржавы. У Артыкул 15 Канстытуцыі прапанаваны важны дадатак: "дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

   Таксама ўзмацняецца адказнасць грамадзян дадаткам ў арт. 54 - "праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з'яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь". У Год гістарычнай памяці гэтыя дапаўненні асабліва важныя, бо кожны з нас абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. Памяць пакаленняў робіць нас мацней і мудрэй. Нам нельга забываць аб падзеях, якія кажуць аб сіле, мужнасці нашага народа, бо без гэтай памяці немагчыма будучыня.

   Гістарычная памяць-гэта памяць пра людзей, якія стаялі ля вытокаў незалежнай Беларусі, багатыя традыцыі і гераізм нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Думаю, што мерапрыемствы, якія мы правядзем сёлета ў школе, будуць спрыяць выхаванню ў моладзі патрыятызму і перагляду некаторых жыццёвых каштоўнасцяў.

   Дзякуючы гістарычнай памяці мы змаглі пабудаваць сваю дзяржаву, абараніць нацыянальныя інтарэсы і бяспеку краіны. Таму лічу добрым дадаткам у арт.18 пункта — «Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў».

   Грамадскае абмеркаванне змяненняў у наш асноўны Закон-гэта рэальная магчымасць вывучыць, паглыбіцца ў іх сэнс і выкласці сваё меркаванне і прапановы.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.