Ганаровыя грамадзяне
Кадолка Антон Аляксандравіч (1921-2012), жыхар горада Ашмяны, пенсіянер Міністэрства обароны Рэспублікі Беларусь, ветэран
Вялікай Айчынная вайны.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у станаўленні і ўмацаванні ветэранскага руху ў Ашмянскім раёне.
Філіповіч Тамара Уладзіміраўна 1945 г.н.,
«Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны», жыхар горада Ашмяны, былы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Ашмянскі мясакамбінат", член Савета
Рэспублікі Нацяянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным будаўніцтве, значны асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, плённую грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
Навумаў Іван Цімафеевіч (1926-2011), жыхар горада Ашмяны, пенсіянер Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь,
ветэран Вялікай Айчынная вайны.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у станаўленні і ўмацаванні ветэранскага руху ў Ашмянскім раёне.
Гінчук Валянціна Васільеўна, 1968 г.н., былая жыхарка горада Ашмяны і настаўнік гісторіі сярэняй школы № 2 г.Ашмяны, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі г. Мінска, пераможца рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Хрустальный журавль» у 1997 году.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за высокае педагагічнае майстэрства, асаблівыя заслугі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, плённую навукова-педагагічную дзейнасць на карысць Ашмянскага раёна.
Барбашынскі Андрэй Станіслававіч, 1970 г.н., уражэнец горада Ашмяны,дырэктар сучаснага беларуска-нямецкага прадпрыемства «Гуд Найт» ООО
(«Good night»), г. Мінск, чэмпіён ХХV Олімпійскіх гульняў 1992 года ў
Барселоне (Іспанія).
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ХХV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне.
Добрышаў Яўгеній Мікалаевіч, 1954 г.н., былы жыхар Ашмянскага раёну і выпускнік сярэдняй школы №1 г. Ашмяны, галоўны спецыяліст Камітэта
правапарадку і бяспекі Ўрада Ленінградскай вобласці, былы камандзір расійскіх крэйсераў «Фрунзе» і «Пётр Вялікі» Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
Клінцэвіч Франц Адамавіч, 1957 г.н., уражэнец Ашмянскага раёна, дэпутатДзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, намеснік кіраўніка фракцыі «Адзіная Расія» ў Дзяржаўнай Думе, член Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, былы старшыня праўлення Расійскага саюза ветэранаў Афганістана.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №18-7 ад 19.09.2006 г. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
Верэмеевіч Іосіф Уладзіміравіч, 1927 г.н., жыхар Ашмянскага раёна, пенсіянер, ветэран працы.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №28 ад 28.06.2007 г. за значныя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай галіны раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Еўчыц Яўгеній Іванавіч , 1943 гн., жыхар горада Ашмяны, загадчык дзённым стацыянарам паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца».
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №28 ад 28.06.2007 г. за вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна, актыўную грамадскую дзейнасць.
Камінскі Збігнеў Філіпавіч (1934-2008) жыхар горада Ашмяны, пенсіянер, ветэран фізічнай культуры і спорту.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №71 ад 30.06.2008 г. за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў раёне, актыўную грамадскую дзейнасць.
Баркоўскі Чэслаў-Сцяпан Осіпавіч, 1947 г.н., жыхар Ашмянскага раёна, палявод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Крэйванцаўскі».
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №71 ад 30.06.2008 г. за высокія вытворчыя дасягненні і шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне раёна.
Нікалаеў Юрый Іванавіч, 1934 г.н., жыхар горада Ашмяны, адказны сакратар установы «Рэдакцыя газеты «Ашмянскі веснік». У 2009 годзе прысуджана прэмія «Залатое пяро Рэспублікі Беларусь» і званне «Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь».
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №113 ад 13.06.2009 г. за значны ўклад у развіццё грамадскай жыцця раёна і шматгадовую добрасумленную працу ў сродках масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці.
Басько Іван Кузьміч, 1925 г.н., жыхар Ашмянскага раёна, пенсіянер, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №113 ад 13.06.2009 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны і вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
Карасёў Уладзімір Васільевіч, 1934 г.н., жыхар горада Ашмяны, акампаніятар установы адукацыі «Ашмянская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат».
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №58 ад 09.09.2011 г. за значны асабісты ўклад у развіццё культуры Ашмянскага раёна, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўную грамадскую дзейнасць.
Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч, 1939 г.н.,жыхар горада Ашмяны, пенсіянер.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў №58 ад 09.09.2011 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё інфраструктуры горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
Лузіна Валянціна Міхайлаўна, 1952 г.н., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.
Праўко Мікалай Мікалаевіч, 1950 г.н., жыхар Ашмянскага раёна, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Гальшанскі".
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіны Ашмянскага раёна.
Крайноў Міхаіл Іосіфавіч (1922-2016), жыхар аграгарадка Жупраны, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Званне "Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны" прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 16 ад 2014/06/24 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны і вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч, 1949 г.н., жыхар горада Ашмяны.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 16 ад 24.06.2014 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Ашмянскага раёна.
Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч, 1945 г.н., жыхар горада Ашмяны, заслужаны архітэктар, двойчы Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, суаўтар праектаў "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", "Чыгуначны вакзал у Мінску", "Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны".
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 21 ад 19.06.2015 г. за вялікую і мэтанакіраваную работу па фарміраванні пачуцця гонару за сваю краіну, асабісты ўклад у грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі.
Гружэўскі Міхаіл Мар'янавіч (1955-2018), жыхар горада Ашмяны, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны».
Званне "Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны" прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 96 ад 2016/06/24 за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у сістэму адукацыі Ашмянскага раёна.
Бізюк Уладзімір Аляксандравіч, жыхар горада Ашмяны, дырэктор дзяржаўнай установы адукацыі "Ашмянская
школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў".
Званне "Ганаровы грамадзянін" прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 67 от 26.06.2019 г. за шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у сістэму адукацыі Ашмянскага раёна.
Ткачоў Петр Кузьміч, жыхар горада Гродна.
Званне "Ганаровы грамадзянін" прысвоена рашэннем
Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 67 от 26.06.2019 г. за
шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аўтатранспартнай сферы Ашмянскага раёна.