Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прамысловасць

Прамысловыя прадпрыемствы Ашмянскага раёна:

Асноватворная роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна належыць 7 дзеючым прамысловым прадпрыемствам, сярэдняспісачная колькасць работнікаў на якіх складае 1,5 тыс.чалавек.
У цэлым па Ашмянскім раёне за 2021 год выраблена прамысловай прадукцыі на суму 241,1 млн. рублёў, тэмп росту-111,3 працэнта. У аб'ёме прамысловай вытворчасці найбольшая ўдзельная вага прыпадае на арганізацыі, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам-95,2%, вытворчасць прадуктаў харчавання займае 92,8%.
Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 101,3%, пры заданні 102,2%, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць-101,2 %; водазабеспячэнне, Збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 103,3 %; забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой – 121,1 %.
Прамысловымі арганізацыямі раёна за 2021 год адгружана інавацыйнай прадукцыі на 3412 тыс. рублёў, што складае 1,5 % у аб'ёме адгружанай прадукцыі. Інавацыйную прадукцыю ў раёне вырабляюць дзве арганізацыі, падначаленыя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання: ААТ «Радыётэхніка» і ААТ «Белкофе». 
На 1 студзеня 2022 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 7095 тыс. рублёў, або 35,7 % да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.



© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.