Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рабі дабро разам з намі

   30 верасня, напярэдадні Дня пажылых людзей, сельская бібліятэка аграгарадка Кольчуны арганізавала акцыю «Рабі дабро разам з намі». Бібліятэкар Алена Адольфаўна Шкелда разам са старшынёй Савета ветэранаў ААТ "Торфабрыкетны завод Ашмянскі" Марыяй Юльянащнай Ліснеўскай, старшынёй прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Таццянай Тадэушаўнай  Копша і музыкам Барысам Антонавічам Качаном наведалі пажылых людзей, ветэранаў працы ТБЗ, якія па стане здароўя не змаглі прыйсці на вечар адпачынку "Славім залаты ўзрост", які праводзіўся  1 кастрычніка для пажылых людзей. У рамках акцыі наведалі 9 чалавек: у. д. Болтуп – Станкевіч Леанарду Станіславаўну, у в. Бернікі – Кіркоўскую Яніну Францевну, у аг.Кольчуны Зарэцкую Марыю Міхайлаўну, Страшынскую Ванду Іосіфаўну, Літвінка Марыю Іосіфаўну, Дзятлавіч Таццяну Міхайлаўну, у. д. Павішні – Сяргей Ядвігу Іванаўну, у г. Ашмяны – Вінцаловіч Ядвігу Каетанаўну, Пялецкага Іосіфа Іосіфавіча, які ў дадзены момант знаходзіцца ў шпіталі. Усіх віншавалі музыкай, песнямі і падарункамі. А ў бальніцы нават атрымаўся сапраўдны міні-канцэрт, падчас якога хворыя танцавалі і спявалі разам з выступоўцамі.

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.