Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік у прамым эфіры YouTube адкажа на пытанні аб рэгіянальнай стратэгіі развіцця Гродзеншчыны
19.03.2025
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама адкажа на пытанні аб рэгіянальнай стратэгіі развіцця Гродзеншчыны.
Прамая трансляцыя адбудзецца 23 сакавіка з 12 гадзін 30 хвілін да 14 гадзін на YouTube канале, у Instagram, а таксама на тэлеканале «Беларусь 4 Гродна».
Падчас стрыму старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Сцяпанавіч Каранік адкажа на пытанні аб рэгіянальнай стратэгіі развіцця Гродзеншчыны.
Пытанні можна накіраваць папярэдне:
па электроннай пошце на адрас stream@region.grodno.by
на YouTube-канал
у Instagram
а таксама ў бот зваротнай сувязі Telegram-канала «Гродна медыя Group»: @GrodnoMediaGroup_bot.