Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тэатр лялек абвясціў незвычайны конкурс

19.03.2024
   Гэта ўжо стала традыцыяй Гродзенскага абласнога тэатра лялек-праводзіць напярэдадні прафесійнага свята фотаконкурс "Лялька ў кожным акне".
   Для ўдзелу трэба да 21 сакавіка сфатаграфаваць любую ляльку ў любым акне і выкласці фатаграфію ў конкурсны альбом тэатральнай групы ў сетках ВКонтакте або ў Фэйсбуку. Пераможцу вызначаць па колькасці лайкаў 21 сакавіка ў 17.00. Аўтар самага папулярнага фота атрымае ў падарунак запрашальны на дваіх на любы спектакль тэатра лялек для дзяцей.

Служба інфармацыі " ГП"
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.