Віктар Лісковіч узначаліў Гродзенскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў
01.02.2024
На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў быў абраны новы лідэр. Арганізацыю ўзначаліў Віктар Лісковіч.
Раней ён працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі ў Віктара Лісковіча засталіся.