Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля

21.09.2024
22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля
Па традыцыі ў перыяд з 16 па 22 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах свету будзе праводзіцца міжнародная кампанія – Сусветны дзень без аўтамабіля. Кожны год акцыя прысвячаецца тэмах, звязаных з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту.

Тэма акцыі ў бягучым годзе «Беларусь За чыстае паветра!».

Мэтай кампанііз'яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і як следства — здароўе людзей.

Ашмянская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жыхароў Ашмянскага раёна прыняць актыўны ўдзел у кампаніі, якая праводзіцца, а таксама 22.09.2022 пакінуць свой аўтатранспарт дома і перамяшчацца пешшу, на роварах або грамадскім транспарце.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.