Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аляксандр Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

03.09.2024
Аляксандр Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства — святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе, — адзначыў Прэзідэнт. — За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу — Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага».

Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

«Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днем беларускага пісьменства
Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства — святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе.

За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу — Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага.

Сімвалічна, што юбілей прыйшоўся на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці

і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.