Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Андрэй Раўкоў праінфармаваў кандыдатаў у прэзідэнты пра пагрозы бяспекі людзей на агітацыйных пікетах

30.07.2024
Андрэй Раўкоў праінфармаваў кандыдатаў у прэзідэнты пра пагрозы бяспекі людзей на агітацыйных пікетах
   Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў сустрэўся сёння ў ЦВК з кандыдатамі ў прэзідэнты і даверанымі асобамі і папярэдзіў іх аб пагрозах бяспекі людзей падчас агітацыйных мерапрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
   "Андрэй Раўкоў праінфармаваў прысутных аб існуючых пагрозах бяспекі грамадзян падчас агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца кандыдатамі ў Прэзідэнты і іх даверанымі асобамі. Ён таксама паведаміў, што ў далейшым пры правядзенні такіх мерапрыемстваў праваахоўнымі органамі будуць прымацца меры па забеспячэнні бяспекі іх удзельнікаў, устаноўленыя ў нашай краіне пры правядзенні масавых мерапрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні ЦВК.

БелТА
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.