Бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаны Імя Па Бацьку і дадзеныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў. Справа ад даных аб кожным кандыдаце - пусты квадрат.
У канцы пераліку кандыдатаў-радок "супраць усіх кандыдатаў" і таксама пусты квадрат.
Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць які-небудзь знак (крыжык, галачку і т.д.) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.
Несапраўдным прызнаецца бюлетэнь:
- у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадраце;
- у якім знак не пастаўлены ні ў адным з квадратаў;
- неўстаноўленага ўзору (адрозніваецца па памеры, колеры, якасці паперы, друкарскага шрыфта і т. п.);
- калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі (не менш двух).