Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у першым квартале 2023 года выраслі
17.05.2024
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — сакавіку 2023 года склалі 100,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2022-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 23,2%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5%.