Сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду касуюць з 1 красавіка
01.04.2025
З пачатку красавіка кіроўца павінен будзе прадастаўляць інспектару ДАІ толькі дазвол. Пры гэтым няма неабходнасці ляпіць яго на лабавое шкло — рэгістрацыя гэтага дакумента ўжо на працягу некалькіх гадоў праводзіцца ў лічбавым онлайн рэжыме.
У "Белтэхаглядзе" адзначылі, што меддаведку для праходжання тэхагляду таксама ўжо прад'яўляць не трэба (пакуль што гэта тычыцца толькі фізічных асоб).
Таксама, згодна з указам, адмяняюцца талоны да вадзіцельскага пасведчання. Так, для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі, Пасведчанне кіроўцы будзе выдавацца тэрмінам на два гады.
Тэрмін выдачы пасведчання кіроўцы для замежных грамадзян, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, складае ад 2 да 10 гадоў.
ont.by