У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 4,98%
05.08.2025
У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 4,98%. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 4,23% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці, уключаных у спісы, у Віцебскай-5%. У Гомельскай вобласці яўка склала - 7,55%, у Гродзенскай-3,39%.
У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,69% выбаршчыкаў, у Магілёўскай-4,66%, у Мінску - 4,77%.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.