Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Урад падоўжыў тэрміны дзеяння пасведчанняў па ахове працы

17.06.2024
Урад падоўжыў тэрміны дзеяння пасведчанняў па ахове працы
   Урад падоўжыў тэрміны дзеяння пасведчанняў па ахове працы. Адпаведная пастанова ад 15 чэрвеня 2020 года №345 афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
   Згодна з пастановай, тэрміны дзеяння пасведчанняў па ахове працы, выдадзеных членам камісій рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, намеснікам кіраўнікоў гэтых органаў і арганізацый, у службовыя абавязкі якіх уваходзяць пытанні арганізацыі аховы працы, падоўжаныя на тры месяцы, калі тэрмін дзеяння пасведчання скончыўся або заканчваецца з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года.
   Дакумент прыняты для зніжэння рызыкі распаўсюджвання ў Беларусі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
   Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 30 красавіка 2020 года.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.