Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

З 2024 года зменіцца парадак прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах

18.05.2024
З 2024 года зменіцца парадак прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах
 З 1 студзеня 2024 года ўступаюць у сілу нормы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 945 «аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якімі змяняецца парадак прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах (далей – дапамогі).
Згодна з унесенымі зменамі дапамогі будуць прызначацца толькі па асноўным месцы працы з улікам заробку ва ўсіх працадаўцаў і пры ўмове непрацаздольнасці па ўсіх месцах працы.
Сярэднядзённы заробак для вылічэння дапамог будзе вызначацца зыходзячы з заробку за 18 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць кварталу, у якім паўстала права на дапамогу, у тым ліку за час працы па працоўных дагаворах у іншых плацельшчыкаў.
У разлік сярэднядзённага заробку будуць ўключацца ўсе віды выплат, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, па ўсіх працадаўцам (у тым ліку былым) у разліковым перыядзе.
Памер сярэднядзённага заробку работнікам будзе разлічвацца на падставе дадзеных персаніфікаванага ўліку і прадастаўляцца бухгалтарскай службе па яе запыце праз інфармацыйны рэсурс «Асабісты кабінет плацельшчыка узносаў», размешчаны на карпаратыўным партале фонду.
Дапамога па часовай непрацаздольнасці грамадзянам, якія маюць страхавы стаж 10 гадоў і больш, будзе прызначацца ў памеры 100 працэнтаў з першага дня непрацаздольнасці. Калі страхавы стаж менш за 10 гадоў, дапамога па часовай непрацаздольнасці будзе прызначацца ў памеры 80 працэнтаў сярэднядзённага заробку.
Пры гэтым захаваецца льгота па прызначэнні дапамог у памеры 100 працэнтаў з першага дня непрацаздольнасці асобам, якія даглядаюць за хворым дзіцем, асобам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС і інш., а таксама пры прызначэнні дапамогі па цяжарнасці і родах.
Павялічыцца мінімальны памер дапамогі, які будзе разлічвацца з памеру мінімальнай заработнай платы з улікам індэксацыі за месяц, папярэдні месяцу наступлення права на дапамогу.
Новаўвядзенні накіраваны на роўныя падыходы па аплаце лісткоў непрацаздольнасці (у залежнасці ад удзелу грамадзян у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання) і на зніжэнне колькасці памылак пры прызначэнні дапамог бухгалтарскімі службамі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.