Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянскі край - скарбніца талентаў

   У рамках праекта «Наша культурная спадчына» з 30 верасня па 6 кастрычніка ў Ашмянскім раёне прайшоў Тыдзень культуры «Гонар нашай зямлі». Ва ўстановах культуры раёна адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітым дзеячам культуры раёна: Франтишку Багушэвічу, Анджэю Снядецкому, Крыштофу Дарагастайскаму і Эдуарду Корзуну. Прайшлі творчыя сустрэчы з паэтам Пятром Шаколай, паэткай Генуэфай Кеўра і Валянцінай Ліштван.
    Скончыўся тыдзень урачыстым мерапрыемствам "Ашмянскі край - скарбніца талентаў", прысвечаным Дню работнікаў культуры, якое прайшло 5 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры. Бо хто, як не работнікі культуры, спрыяюць захаванню і развіццю культуры Ашмяншчыны. Павіншавала са святам тых, хто сабраўся ў зале, намеснік старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Станіславаўна Людкоўская. Падзякавала за працу, а таксама правяла цырымонію ўзнагароджання начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Людміла Антонаўна Каханоўская. На свяце былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі культуры і творчыя калектывы раёна. Без увагі не абышліся працоўныя юбіляры і ветэраны працы. Сказаныя на дарогу словы гучалі і ў адрас маладых спецыялістаў, якія ў гэтым годзе папоўнілі шэрагі работнікаў культуры.
    Свае пажаданні работнікам культуры выказалі ўдзельнікі студыі дзіцячых тэатральных мініяцюр "Фламінга", а студыя тэатральных мініяцюр "Смайл" падрыхтавала гумарыстычнае відэавіншаванне. Па добрай традыцыі ў канцы ўрачыстай часткі прагучаў прафесійны гімн у выкананні маладога складу работнікаў. Павіншаваць калег са святам прыехалі артысты ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.