Аграсядзіба "Спадчына" в.Буні
Адрас: Ашмянскі раён, в. Буні, д. 5
Моб. тэл: 8-044-779-95-82
8-044-779-95-79
e-mail: spad4yna@mail.ru
Гаспадар: Шыманскі Зянон Казіміравіч
Аграсядзіба "Спадчына" знаходзіцца ў маляўнічым месцы в. Буні у 4 км ад г. Ашмяны. Ва ўтульным доме размешчана банкетная зала на 40 месцаў, кухня, спальны пакой на 7 месцаў, санвузел. У доме ёсць усё неабходнае для прыемнага і бестурботнага адпачынку: гарачая і халодная вада, халадзільнік, тэлевізар, інтэрнэт/Wi-Fi, акустычная сістэма, камін, мікрахвалевая печ, пральная машына, тэлефон, газавая пліта, посуд, пасцельная бялізна. На тэрыторыі ёсць ёмістая альтанка з барбекю, мангал. Таксама ёсць камфортная лазня з апарняй і гасцявым пакоем на 20 чалавек.
Абсталяваная пляцоўка для аўтамабіляў і спартыўных гульняў.
Пражыванне ў асобным доме без гаспадароў.
Харчаванне за дадатковую плату.
На тэрыторыі аграсядзібы размешчана пасека. У летні час можна паназіраць за медазборам.
Для аматараў рыбалкі побач з домам размешчана рака.