Рэспубліканскі творчы фестываль-конкурсТалисман удачи
З 25-26 лістапада 2017 года ў г. Мінску прайшоў I Адкрыты Рэспубліканскі творчы фестываль-конкурс «Талисман удачи». Заснавальнікі і арганізатары конкурсу «Беларускі саюз музычных дзеячаў". Выступы ацэньвалася выключна высокакваліфікаванае журы ў галіне эстрады і культуры. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя прызы, лепшыя сталі лаўрэатамі фестывалю-конкурсу, сярод іх і навучэнцы ДУА «Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў»:
Дыпломам Лаўрэата II ступені ўзнагароджаны дуэт баяністаў «Scherzo Fest» у складзе Лосёнка Данііла і Казлоўскай Анастасіі (настаўнік Каспяровіч Наталля Канстанцінаўна)
Дыпломам I ступені ўзнагароджана вучаніца па класе фартэпіяна Вераніка Лаўрыновіч (настаўнік Касцючэнка Ларыса Валяр'янаўна)
Дыплом III ступені атрымалі баяністы Лосёнок Данііл і Казлоўская Анастасія (настаўнік Каспяровіч Наталля Канстанцінаўна).
Дыпломам III ступені ўзнагароджана Ляўкоўская Ангеліна (настаўнік Гайдукевіч Іна Мікалаеўна).