Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тэатр лёсы і ролі

  15 кастрычніка Ашмянская раённая бібліятэка правяла чарговае пасяджэнне клуба “Сустрэча”, прысвечанае 70-годдзю Ашмянскага Народнага драматычнага тэатра, – “Тэатр: лёсы і ролі”. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся пастаянныя члены клуба, а таксама прыхільнікі і аматары  тэатральнага жыцця горада.
   Вядучая Святлана Галінская распачала сустрэчу з кароткай гісторыі ўтварэння тэатра. У працяг яе слоў артысты тэатра Наталля Ягела і Андрэй Кузьменка сыгралі сцэну са спектакля А.Дударава “Чорная панна Нясвіжа”. У працэсе прагляду відэапрэзентацыі “Тэатральнае жыццё: мінулае і дзень сённяшні”, які суправаджаўся каментарыем галоўнага рэжысёра тэатра Людмілы Спірыдонавай,  прысутныя  разам  прайшліся па старонках тэатральных пастановак, успомнілі артыстаў, рэжысёраў, якіх ведалі і захапляліся іх ігрой. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, каго ўжо няма разам з намі: А.Міхеенка, Г.Падляцкі, У.Садоўскі, Э.Лукша,  А.Спірыдонаў, Г.Папкова, Я.Архіпава, К.Казлова, В.Дабраўляніна і інш. Вядучая таксама назвала склад артыстаў сучаснага тэатра: Л.Ермакова, А.Кузьменка, Н.Гардзей, Я.Астрамовіч, Д.Кузьменка і інш.
    Сваімі ўспамінамі аб першых гадах тэатра падзіліліся ветэраны культуры Уладзімір Карасёў і Мікалай Разенберг. Аб тым, як прыйшлі ў тэатр і што дае ім сцэна расказалі вядомыя ашмянскаму гледачу артысты Людміла Ермакова, Андрэй Кузьменка, маладыя  артысты  Дзяніс Кузьменка, Наталля Ягела. Падзялілася задумкамі аб новых пастаноўках рэжысёр Людміла Спірыдонава.
    У канцы па традыцыі ўсе разам сфатаграфаваліся на памяць.  


© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.