Восеньскі кірмаш
7 кастрычніка у горадзе Ашмяны на вуліцы Першамайскай і плошчы 17 верасня (тэрыторыя гарадскога сквера) прайшоў восеньскі сельскагаспадарчы "Восеньскі кірмаш". У шырокім асартыменце была прадстаўлена прадукцыя сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, фермерскіх гаспадарак і прадпрыемстваў раёна, працавала выстава-продаж народных майстроў Ашмяншчыны і гасцей з іншых рэгіёнаў. Зазывалі на кірмаш жыхароў Ашмянаў вясёлыя скамарохі. У рамках мерапрыемства з канцэртнай праграмай выступіў народны ансамбль цыганскай песні "Джана Рома" ДУК "Ашмянскі раённы цэнтр культуры.