II Міжнародны конкурс мастацтваў Хрустальный василёк
З 14 па 21 кастрычніка 2017 г. у горадзе Мінску, Беларусь, прайшоў II Міжнародны конкурс мастацтваў «Хрустальный василёк», арганізатарамі і сузаснавальнікамі якога сталі: «музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная Школа Талентаў», Грамадскае Аб'яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў», пры падтрымцы УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і Культурна-спартыўнага цэнтра «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Гэтак жа партнёрамі конкурсу сталі: крама музычных інструментаў і абсталявання ТВОЙ ГУК, смачны і ўсімі любімы партнёр «Анега», рэдакцыя дзіцячых часопісаў «Статура»(часопісы : Мішутка, Маміна сонейка, Светлячок), Атэлье па пашыве сцэнічнага касцюма «Амалія», турыстычная Кампанія Боншанс, Міжнародная кампанія «Саундслайф» - арганізацыя і правядзенне Міжнародных конкурсаў і фестываляў у Расіі, Беларусі і Украіне, Міжнародная кампанія «Караван культур»- фестывалі і конкурсы ў Польшчы.
Конкурсныя выступленні праходзілі на сцэне Палаца чыгуначнікаў і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Удзельнікі конкурсу былі прадстаўлены з Украіны г. Харкаў (духавыя інструменты), Эстоніі і Латвія (эстрадны вакал), Кітай (харэаграфія) і вядома ж з абласцей Беларусі. Конкурс «Хрустальный василёк» уключыў намінацыі: Харэаграфія, інструментальнае выканальніцтва, тэатр, мастацкае слова, вакальнае выканальніцтва. Ацэньвалі канкурсантаў спецыялісты найвышэйшага ўзроўню.
Навучэнцы ДУА «Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў» па класу цымбалаў Останевич Вольга і Завадская Вікторыя выступалі ў намінацыі «цымбалы сола», а навучэнка 1 класа Левковская Ангеліна ўпершыню выйшла на вялікую сцэну ў намінацыі «баян, акардэон», за што была адзначана кампетэнтным журы Дыпломам III ступені і памятным прызам ад спонсараў і партнёраў конкурсу. Останевич Вольга за паспяховае выступленне і тэхнічнае майстэрства ўзнагароджана Дыпломам II ступені, Завадская Вікторыя – Дыпломам I ступені. Конкурс прынёс у жыццё маленькіх музыкаў радасць, надзею на далейшыя заваявання музычных вяршынь, бо гэта толькі пачатак іх творчага шляху.