Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў"

14.05.2024
   Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" - сапраўднае свята для прыхільнікаў музейнага мастацтва!
   Гэтае свята ахінутае таямніцай, напоўненае музыкай і незвычайнымі сустрэчамі, разнастайнымі  і яркімі ўражаннямі. І, вядома, акцыя –гэта  падзея, якае  аб'ядноўвае музеі і дазваляе зрабіць музейную прастору крыху бліжэй да наведвальніка.
   У гэтым годзе ноч ў Ашмянскім краязнаўчым музеі  імя Ф.К.Багушэвіча пройдзе пад дэвізам “Ці ж нам жыць у маркоце?!”.  
   Імпрэза  адбудзецца 18 мая, пачатак а 20-й гадзіне.
У праграме:
- “Фэстываль эпохі дэфіцыту”- праца інтэрактыўных пляцовак.
- Начны музейны квэст “Што ў чамаданчыку дылетанта?” (падарожжа па музейнай экспазіцыі з экскурсаводам- невідымкай).
- Канцэртная праграма “…І лашчыць душу саксафон”.
© Ошмянский районный исполнительный комитет, 2024.