20 студзеня праходзіць міжнародная музейная акцыя “Сэлфі ў музеі”
20.01.2024
20 студзеня праходзіць міжнародная музейная акцыя “Сэлфі ў музеі” (#MuseumSelfie). Сэнс акцыі ў прыцягненні ўвагі да музейнай прасторы як да пляцоўкі што аб’ядноўвае разнастайныя культурныя ініцыятывы.
Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада наведаць наш музей, чакаем вас са смартфонамі ў нашых залах! Рабіце сэлфі ля ўпадабаных экспанатаў, выкладайце здымкі ў сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #MuseumSelfieDay2021 і #ашмянскімузей (у сетцы Instagram пазначайце наш акаунт oszmiana_museum).
Самых актыўных удзельнікаў акцыі чакаюць памятныя музейныя падарункі!