Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Алея гістарычнай памяці высаджана ў Барунах

18.04.2024
Алея гістарычнай памяці высаджана ў Барунах
Алея гістарычнай памяці ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка з’явілася ў Барунах. Настаўнікі і вучні мясцовай установы адукацыі прысвяцілі пасадку дрэўцаў трагічнай старонцы ў гісторыі нашай краіны: спаленым фашыстамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам.

Удзел у патрыятычнай акцыі прынялі члены моладзевай арганізацыі БРСМ, піянеры, валанцёры грамадскага таварыства Чырвонага Крыжа.

Добраахвотнаму працоўнаму пачыну папярэднічалі інфармацыйныя гадзіны, праведзеныя ў кожным класе, на якіх са школьнікамі была абмеркавана тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Спаленая беларуская вёска Хатынь, знішчаны населеныя пункты ў нашым раёне – прыклады зверстваў карнікаў, якія абавязаны памятаць усе пакаленні беларусаў.

АВ
© Ошмянский районный исполнительный комитет, 2024.