Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова

12.04.2024
Са светлым святам Уваскрасення Хрыстова
   Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова, святам веры і надзеі на вечнае жыццё!
   У гэтыя веснавыя дні глыбокая радасць велікодных падзей азмрочана пандэміяй каранавірусу, якая распаўсюджваецца па свеце, але Вялікдзень зноў яднае людзей, з’яўляецца промнем надзеі для ўсіх хрысціян, дапамагае пераадолець страх і жыць з верай.
   З надыходам Пасхі мы стараемся нешта змяніць у сваім жыцці згодна з Божым запаветам, імкнемся стаць больш цярпялівымі. Няхай светлае свята Уваскрасення Хрыстова прынясе ўсім любоў і супакой, дапаможа ўзняцца над свецкай мітуснёй і разладамі, абудзіць спачуванне да чужой бяды, дапаможа зразумець адзін аднаго.
   Няхай у вашых сэрцах і ў сем’ях заўсёды пануюць любоў і згода.

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт.
Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў.
© Ошмянский районный исполнительный комитет, 2024.