Главная / Новости / Новости района
25.07.2022

Абласны турыстычны злёт прайшоў у Астравецкім раёне

Сёлета абласны турыстычны злёт, прысвечаны 20-годдзю грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», праходзіў у Астравецкім раёне. У маштабным мерапрыемстве маладых актывістаў з розных куткоў Гродзеншчыны  прыняла ўдзел і каманда Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

За тры дні турзлёту каманды змаглі не толькі паспаборнічаць у сіле і спрыце, але і памерацца інтэлектам падчас турніра, прысвечанага Году гістарычнай памяці, прыняць удзел у акцыі «Моладзь памятае», абмеркаваць з прадстаўнікамі раённай выканаўчай улады, абласнога камітэта ГА “БРСМ” і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў пытанні развіцця краіны, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і ініцыятыў падчас адкрытага дыялогу «БРСМ: 20 гадоў разам».

У першы дзень турзлёту прадстаўнікі нашага РУП ЖКГ занялі трэція месцы ў валейболе і дартсе і сталі першымі ў гульні «Гарады». На інтэлектуальным турніры ў барацьбе за званне самай разумнай каманды  нашы зноў сталі бронзавымі прызёрамі.

Завяршыўся першы дзень спаборніцтваў дыскатэкай.

На жаль, на другі дзень спадарыня Фартуна адвярнулася ад нашай каманды: прадстаўнік нашай каманды падняў дваццацічатырохкілаграмовую гіру 156 разоў, што, аднак, стала чацвёртым рэзультатам у спаборніцтве па падняцці гіры, у пераадоленні паласы перашкод ашмянцы сталі пятымі, у рэгаце на байдарках – дзявятымі.

Нядрэнны вынік наша каманда паказала ў конкурсе капітанаў, падчас якога лідары камандаў спаборнічалі ў баях гімнастычнымі шарамі, — трэцяе месца. У конкурсе побыту турыстаў каманда нашага ЖКГ стала чацвёртай.

На апошні дзень арганізатары турыстычнага злёту, як заўсёды, пакінулі самае цікавае – перацягванне каната, пасля якога можна было пакрысе падводзіць вынікі. У агульным заліку наша каманда стала чацвёртай.

АВ