Главная / Новости / Новости района
27.02.2022

Актыўна ідзе галасаванне на Міцкевічскім участку №19

Сонечнае бязвоблачнае неба, песні на роднай мове, усмешкі знаёмых і незнаёмых нам людзей – менавіта так сустрэў нас Міцкевічскі ўчастак для галасавання па рэферэндуме №19.

У той час, калі ў свеце ідуць ваенныя дзеянні, значнасць мірнага жыцця ўзрастае ў разы. Кожнаму з  нас хочацца бачыць шчаслівыя твары сваіх блізкіх і родных, дабівацца пастаўленых мэт, працаваць на карысць сваёй Айчыны і сям’і, развівацца разам са сваёй незалежнай і квітнеючай краінай.

Гэтыя думкі чыталіся і на тварах ашмянцаў, якія прыйшлі на ўчастак з адзінай мэтай – падтрымаць імкненне нашай дзяржавы да мірнага суіснавання і развіцця братэрскіх узаемаадносін са сваімі суседзямі.

— Нам захацелася аддаць свой голас сёння — у асноўны дзень рэферэндуму, — заўважыла жыхарка горада Ірына, якая прыйшла на ўчастак разам з сынам. – Я прагаласавала так, як падказвае мне маё сэрца. Гэта мой канстытуцыйны выбар, маё свядомае рашэнне. Шчыра спадзяюся, што наш Асноўны Закон заўжды будзе на баку беларускага народа – працавітага, сумленнага і адказнага.

А дзясятай гадзіне на ўчастку значна павялічылася колькасць тых, хто рашыў прыняць удзел у рэферэндуме. Актыўна і зладжана працавалі члены участковай камісіі. Пільна сачылі за ходам галасавання назіральнікі ад прафсаюзных арганізацый раёна, РГА “Белая Русь”, райкама БРСМ, Беларускага саюза жанчын, раённай ветэранскай арганізацыі.

Грамадскі парадак і пажарная бяспека былі пад кантролем супрацоўнікаў раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, нягледзячы на тое, што для саміх работнікаў адведзена асобнае памяшканне і іх прысутнасць нават не адчувалася.

Як і заўжды, на ўчастку працаваў буфет, работу якога арганізаваў Ашмянскі філіял абласнога спажывецкага таварыства. Тут можна было набыць фрукты і агародніну, паўфабрыкаты, кулінарныя вырабы і нават купіць сувенір з беларускай нацыянальнай сімволікай.

Апоўдні для жыхароў горада з канцэртнай праграмай выступяць вучні сярэдняй школы №1, у памяшканні якой і размешчаны ўчастак.

АВ