У чарговы раз Браслаў стаў галоўнай песеннай сцэнай краіны. Ужо ў чатырнаццаты раз у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” прайшоў адкрыты конкурс “Браслаўская харавая асамблея”. Сёлета сваё майстэрства на ім дэманстравалі 23 калектывы з Віцебшыны, Міншчыны, Гродзеншчыны, а таксама госці з Азербайджана і Расіі.
Сярод наймацнейшых калектываў годна прагучала і Ашмяншчына. Народны ансамбль “Жытніца”стаў лаўрэатам ІІІ ступені. Гэта выдатны вынік для калектыву, які захоўвае і прымнажае фальклорныя традыцыі роднага краю.