Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231103, г. Ошмяны,
ул. Советская, 103
Электронная почта :
Ispolkom@oshmiany.gov.by 
(для деловой переписки)
Телефон:  8-(01593)-4-46-16
Факс:  8-(01593)-4-55-25
21 октября 2020

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у праекте “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае вас прыняць удзел у чарговай частцы праекта “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”.
Наша чарговая сустрэча будзе прысвечаная самаму значнаму і самаму вялікаму музейнаму экспанату – будынку сінагогі.
Мэта нашай сустрэчы – сабраць і надзейна зафіксаваць вусныя ўспаміны пра гэтае месца, і, калі атрымаецца вызначыць ягонае месца ў сучаснай памяці жыхароў Ашмян.
Шчыра запрашаем вас да нас у музей, будзем радыя пачуць вашыя гісторыі знаёмства з сінагогай.
Кожнага удзельніка чакае сувенір ад музейных супрацоўнікаў.
Мы клапоцімся пра нашых наведвальнікаў. Мы прынялі ўсе меры для прафілактыкі каранавіруса: бяспечная дыстанцыя, дэзінфікцыйныя сродкі для рук. Мы хочам, каб кожны наведвальнік адчуваў сябе бяспечна і сышоў ад нас толькі з добрымі эмоцыямі і выдатным настроем!
Сустрэча адбудзецца 23 кастрычніка ў 15:00.
Адрас музея: Ашмяны, вул.Савецкая, 128
Тэлефон для даведак 7 67 52, 7 67 53
Чакаем вас!