Главная / Новости / Новости района
18.07.2022

Ашмянскія «Крыніцы» — на «Славянскім базары ў Віцебску

Яскравыя акорды ХХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» парадавалі тысячы слухачоў і гледачоў з Беларусі і гасцей з замежжа.

Свой творчы патэнцыял на віцебскай пляцоўцы прадставіў народны ансамбль песні і танца «Крыніцы» Ашмянскага раённага цэнтра культуры. Наш калектыў прыняў удзел у прэзентацыі тэматычных пляцовак краіны «Гонар нацыі». Выступленне ашмянскіх артыстаў скарыла не толькі ўдзячных гледачоў, але і членаў журы. З Віцебска «Крыніцы» вярнуліся з дыпломам другой ступені ў намінацыі «Лепшая канцэртная праграма аматарскіх калектываў народнай творчасці вобласці».

Шматлікім гасцям «Славянскага базару» ашмянцы падарылі пазітыўны, бадзёры настрой, а ўзамен атрымалі шчырыя апладысменты і натхненне на далейшую творчасць.

АВ