Главная / Новости / Новости района
11.04.2022

Cпаборніцтвы «Старт 2022» па мотакросе (першы дзень)

На Ашмяншчыне распачаліся спаборніцтвы «Старт 2022» па мотакросе. Пахмурнае надвор’е хутка змянялася сонечным, падтрымаць спартсменаў прыехала даволі шмат заўзятараў.

Арганізатарамі “Старта 2022” вытупілі Беларуская федэрацыя мотацыклетных відаў спорту і спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўна-тэхнічная школа па аўта-мота спорце ДАСААФ. Спонсарамі выступілі гандлёвыя сеткі “Доброном” і “Копеечка” і кампанія па аўтаразборцы “Автостронг”.

Два дні на адной з лепшых трас у рэспубліцы будуць змагацца за званне лепшага матагоншчыка спартсмены з Беларусі і Расіі (Вялікія Лукі, Санкт-Пецярбург, Калуга і інш.).

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця адбыліся заезды ў класе матацыклаў 50, 85, 125 куб.см, а таксама класах «Нацыянал», «Пачатковец» і «Ветэран».

Гонар Ашмяншчыны ў дні мотагонак будуць бараніць 18 спартсменаў. Найбольш шматлікі клас «Пачаткоўцы» — у ім зарэгістравана 11 чалавек. У класе матацыклаў 65 куб.см удзельнічаюць навучэнцы Ашмянскага філіяла СДзЮСТШ Мацвей Петрусевіч і Цімур Федаровіч, у класе матацыклаў 125 куб.см – Ягор Каляга, клас «Нацыянал» прадстаўляе Максім Гелаш, клас “Хобі” – Іван Місюкевіч і Яўген Шукелойць, а клас «Ветэран» — Аляксандр Аўсюкевіч.

Фінальныя заезды адбудуцца ў нядзелю.

АВ