Главная / Новости / Новости района
27.06.2022

Гродна, Маладзечна, Александрыя, Віцебск. Летнія гастролі ашмянскіх артыстаў

Лета – час адпачынку, але толькі не для работнікаў культуры. У гэту гарачую ва ўсіх адносінах пару яны актыўна задзейнічаны ў арганізацыі фестываляў, імпрэз, дзяржаўных мерапрыемстваў рознага ўзроўню і забаўляльных праграм для дзяцей і дарослых.

Будні і выхадныя работнікаў устаноў культуры Ашмянскага раёна таксама насычаны працай. Летам геаграфія выступленняў ашмянскіх артыстаў значна пашыраецца. Акрамя таго, што кожныя выхадныя мясцовыя артысты ладзяць мерапрыемствы на Ашмяншчыне, у пачатку чэрвеня яны громка заявілі аб сабе на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне, Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», завіталі з канцэртам у суседні Смаргонскі раён. Праз некалькі дзён народны ансамбль народнай песні “Жытніца” аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка прыме ўдзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Гродне. Разам з творчым калектывам культурную спадчыну Ашмянскага краю прадэманструюць майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, якія прывязуць у абласны цэнтр вырабы дэкаратыўна-пракладнога мастацтва. 9 ліпеня ансамбль “Жытніца” і майстры наведаюць свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) ў Шклоўскім раёне, дзе ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці на тэматычна аформленым падворку прадставяць разнастайныя тэатралізацыі, інтэрактывы і канцэртныя праграмы.

Выступяць ашмянскія артысты і на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску”, які пройдзе сёлета з 13 па 18 ліпеня. Самабытны творчы патэнцыял прывязе ў старажытны Віцебск народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” Ашмянскага РЦК.

АВ