Главная / Новости / Новости района
10.09.2021

Незвычайную фотазону рыхтуюць арганізатары да свята горада, якое адбудзецца 18 верасня

   У гарадскім парку размесціцца сімвал нашага горада — бык, выяву якога мы сустракаем на гербе Ашмян. Дарэчы, афіцыйны геральдычны сімвал горада зацверджаны Загадам Прэзідэнта 17 ліпеня 2006 года.
   Адзін з вобразаў II Еўрапейскіх гульняў — каларытны бык — са сталіцы прыехаў у Ашмяны. Ацаніць яго памеры (быццам бы, вышынёй нібы чатырохпавярховік) і зрабіць фота на памяць можна будзе падчас юбілею горада.