Главная / Новости / Новости района
25.12.2022

 Са святам Нараджэння Хрыстова!

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Надыходзіць светлае і добрае свята Божага Нараджэння. Хрысціяне з радасцю ў сэрцы чакаюць прыходу святой ночы, калі Віфліемская зорка абвяшчае аб нараджэнні Хрыста, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, служыць сімвалам надзеі і яднання людзей. Менавіта гэтыя каштоўнасці з’яўляюцца асновай стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і росквіту краіны. Няхай добрыя справы і чыстыя намеры, з якімі мы сустракаем свята Раства, дадуць сілы для новых здзяйсненняў, а ўзнёслы настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і адносін з блізкімі. Шчаслівых і спакойных вам свят, шаноўныя землякі! Дастатку, узаемаразумення і згоды ў кожнай сям’і і нашым грамадстве!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Дорогие земляки! Искренне поздравляю всех верующих католической конфессии с самым светлым христианским праздником – Рождеством Христовым!

Пусть этот волшебный праздник наполнит вашу жизнь светом, теплом, радостью и благополучием. Желаю вам мира, добра, любви и семейного уюта. Пусть ангел-хранитель оберегает вас от бед и невзгод!

В этот светлый праздник желаю вам спокойствия в каждом доме, взаимопонимания, достатка, счастья, душевного равновесия, успехов во всех начинаниях, побольше радости, крепкого здоровья и всех благ! Пусть оправдаются все ожидания и сбудутся самые заветные мечты!

Александр МАРКЕВИЧ, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Ивьевскому избирательному округу № 54.