Главная / Новости / Новости района
24.12.2023

Са святам Нараджэння Хрыстова!

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншуем усіх хрысціян-католікаў Ашмяншчыны са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

У гэта вялікае свята, якое аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні і народы, служыць вечным сімвалам чысціні, шчырасці і міласэрнасці, хочацца пажадаць згоды і паразумення, ладу ў сэрцах і справах. Няхай Калядныя дні ўмацуюць веру і надзею, напоўняцца высакароднымі ўчынкамі, радасцю і дабрынёй. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Са святам Божага Нараджэння!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Уважаемые земляки! Дорогие друзья!

Искренне поздравляем всех верующих католической конфессии с самым светлым христианским праздником Рождеством Христовым!

Уже совсем скоро нас ожидает рождественская сказка с ее праздничными огнями и таинствами. В этот волшебный вечер я хочу пожелать вам добра, счастья, тепла сердец, которые вас любят, и безграничной искренней любви. Пусть в добрых делах и начинаниях вам сопутствует удача, а семейные узы станут еще крепче.

Александр Маркевич, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Ивьевскому избирательному округу № 54.

Дарагія парафіяне!

Разам з Марыяй і Іосіфам, наследуючы іх прастату і пакору, мы кленчым перад Словам, якое стала Целам, — Езусам Хрыстом, нашым Збавіцелем. Мы схіляемся ў ціхім пакланенні перад вялікай таямніцай, якая напаўняе радасцю і спакоем кожнага, хто прымае ў сваім сэрцы Божае Дзіця.

Бог неспасціжны ў сваёй любові. Ён прыходзіць да ўсіх нас, хоць мы гэтага не заслугоўваем, дае нам сябе і запрашае да вечнага жыцця. На Божае Нараджэнне мы адчуваем яго асаблівую прысутнасць і верым, што ён пастаянна прыходзіць да нас у святой Эўхарыстыі. Ён хоча толькі аднаго: каб мы прынялі яго з найбольшай любоўю, на якую толькі здольныя.
Дзялюся з вамі каляднай аплаткай і жадаю вам, каб нованароджаны Хрыстос напоўніў вашыя сэрцы непахіснай надзеяй, якая пераадолее ўсе цяжкасці, моцнай верай, якая асветліць нават самыя змрочныя дні, і глыбокай любоўю, якая бачыць прамень дабра ў кожным чалавеку і заўсёды гатова прабачыць.

Жадаю ўсім, каб сёлятняе Божае Нараджэнне перажылі ў атмасферы любові, радасці і дабрыні сярод блізкіх і сяброў. І няхай бласлаўленне Дзіцяці Езуса суправаджае вас на працягу ўсяго новага 2024 года.

З малітвай і бласлаўленнем ксёндз Ян ПУЗЫНА, пробашч і дэкан ашмянскі.