Рус
Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды знамянальнай падзеі – 80-годдзя ўтварэння Ашмянскага раёна.
Яго гісторыя авеяна неўміручай баявой і працоўнай славай некалькіх пакаленняў, якія ўнеслі значны ўклад у росквіт сваёй малой радзімы.
Найвялікшае багацце нашай слаўнай Ашмянская зямлі – яе людзі. Дзякуючы працавітасці, адданасці, жыццёвай мудрасці і грамадзянскаму абавязку жыхароў Ашмяншчыны дасягнуты значны ўзровень у вытворчай, сельскагаспадарчай і культурнай галінах гаспадаркі. З гожным годам разрастаецца, становіцца больш сучасным і прыгожым наш горад, аграгарадкі і вёскі добраўпарадкоўваюцца, набываюць сучасны выгляд, жыццё напаўняецца новым зместам.
Няма сумненняў у тым, што і надалей наш край будзе дынамічна развівацца. Залогам гэтаму з’яўляюцца здольныя, працавітыя людзі, якія свае сілы і талент аддавалі і аддаюць на яго карысць. Іх справамі і талентам будзе прыгажэць Ашмянская зямля.
Шчыра дзякуем за добрасумленную працу ўсіх, хто стварае нашаму раёну аўтарытэт і славу, і віншуем са святам – 80-годдзем з дня ўтварэння Ашмянскага раёна.
Няхай у вашых дамах пануюць спакой і дабрабыт, а ў сэрцах – задавальненне ад зробленай справы. Няхай настрой ваш будзе светлым і радасным, а жыццёвыя складанасці не паменшаць аптымізму і веры ў лепшую будучыню.