Главная / Новости / Новости района
29.12.2022

 Таленавітыя школьнікі з Ашмянскага раёна пабывалі на рэспубліканскай ёлцы

Кожнае дзіця марыць пабываць на галоўнай ёлцы краіны, аднак, на жаль, такая магчымасць выпадае не ўсім. Нашым таленавітым землякам Дзянісу Бароўскаму і Елізавеце Лабачэўскай пашанцавала. Яны атрымалі запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемстве. Елізавета – актыўная ўдзельніца алімпіяды па беларускай мове, шматлікіх конкурсаў і творчых спаборніцтваў. Дзяніс паказвае высокія вынікі ў спорце.

У Палацы Рэспублікі сабралася вялікая колькасць дзяцей, якія прыехалі з розных куткоў нашай краіны, каб бліжэй пазнаёміцца і адчуць святочную атмасферу. Прэзідэнт краіны таксама завітаў на сустрэчу з моладдзю. Аляксандр Рыгоравіч павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі, пажадаў ім новых здзяйсненняў. Затым для дзяцей была падрыхтавана забаўляльная праграма з песнямі, танцамі, казачнымі героямі. Мерапрыемства выклікала вялікую колькасць прыемных эмоцый у нашых таленавітых землякоў. Яны зазначылі, што пабываць на ёлцы – гэта сапраўдны падарунак для іх.