3 чэрвеня – у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – ва ўсіх храмах краіны вернікі маліліся аб еднасці і супакоі ў нашай краіне. На Ашмяншчыне таксама падтрымалі акцыю і памаліцца за Беларусь прыйшлі і праваслаўныя, і каталікі, і тыя, хто заўсёды наведвае храм, і тыя, хто бывае там толькі на вялікія святы, і нават тыя, хто наогул раней абмінаў яго.
Мы пагутарылі з ашмянцамі, якія выказали свае меркаванні і пачуцці наконт усеагульнай малітвы.