Главная / Русская версия / Новости / Новости района
01.10.2022

У Ашмянскім раёне праходзіць суботнік

Восень – час падрыхтавацца да сустрэчы з зімовымі халадамі. Дбайныя гаспадары наводзяць парадак на сваіх агародах і ў дварах, збіраюць ураджай і апалае лісце, уцяпляюць жытло.

Арганізавана праходзіць гэта работа ў Ашмянскім раёне. Многія ўжо паставілі ўпэўненую кропку ў восеньскіх справах. А для тых, хто не завяршыў навядзенне парадку на сваіх тэрыторыях, надзейным стымулам стаў раённы суботнік. Першы суботні дзень кастрычніка паклікаў ашмянцаў на працу па добраўпарадкаванні сваіх двароў і падведамасных тэрыторый, а таксама замацаваных за арганізацыямі памятных аб’ектаў. Да працоўных калектываў далучыліся і мясцовыя жыхары: парадкуюць у дварах шматкватэрных дамоў і на прыватных уладаннях. Шмат работы ў гэтыя дні ў работнікаў жыллёва-камунальнай службы: трэба своечасова, пакуль не выпаў снег, падгрэбсці апалае лісце. Апошнія штрыхі на сваіх тэрыторыях робяць калектывы ўстаноў адукацыі і культуры. А хтосьці сустрэў суботнік на сваім рабочым месцы.

Грошы, заробленыя падчас раённага працоўнага пачыну, пойдуць на добраўпарадкаванне горада і населеных пунктаў Ашмяншчыны.

АВ