Главная / Новости / Новости района
15.01.2020

Выстаўка мясцовых фатографаў – аматараў “Сэрцу мілая старонка”, прысвечанай Году малой радзімы і 80-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна.


Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі мясцовых фатографаў – аматараў “Сэрцу мілая старонка”, прысвечанай Году малой радзімы і 80-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна.

Аўтарамі яе з’яўляюцца неабыякавыя людзі, майстры сваёй справы: Святлана Муцянская, фотакарэспандэнт раённай газеты “Ашмянскі веснік”, Алена Апанэль, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце і настаўнік гісторыі СШ№2 г.Ашмяны , Алена Жасткова, дырэктар УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча».

Усіх  фотамастакоў  аб’ядноўвае  не толькі любоў да  фотасправы, але і любоў да сваёй маленькай Радзімы, да людзей, якія  жывуць тут, а  фотаапарат дапамагае ім захаваць на плёнцы наваколле: прыроду, краявіды, падзеі, людзей, якія захопленыя сваёй працай.

Запрашаем Вас на адкрыццё выставы, якое адбудзецца 17 студзеня 2020 г. у 16.00 у будынку музея (вул.Савецкая, 128)

Уваход вольны.