Главная / Новости / Новости района
19.11.2021

З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

 
Дарагія працаўнікі сяла, работнікі прадпрыемстваў
перапрацоўчай прамысловасці Ашмяншчыны!
Шаноўныя ветэраны працы!

   Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
   Вы працуеце добрасумленна, адказна і па-гаспадарску ў адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечваеце харчовую бяспеку краіны і ўмацоўваеце дабрабыт роднай зямлі.
   Напярэдадні святочнага дня мы накіроўваем шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто звязаў свой лёс з сельскай гаспадаркай, працуе ў галіне перапрацоўкі, рыхтуе спецыялістаў для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама выказваем падзяку заслужаным людзям – ветэранам працы, якія выбралі справай усяго свайго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу на сельскай ніве, і па праву з′яўляюцца прыкладам вернасці і адданасці сваёй справе, сваёй зямлі.
   Жадаем усім вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, высокіх ураджаяў і спрыяльнага надвор’я, а таксама заўсёды ісці ў нагу з часам, асвойваючы новыя сучасныя тэхналогіі.

Раённы выканаўчы камітэт                                                      Раённы Савет дэпутатаў