Шаноўныя жыхары Ашмянскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэтая дата з’яўляецца сімвалам адзінства народа і яго імкнення да мірнага стваральнага жыцця. За гады суверэннага развіцця наша краіна даказала сваю здольнасць супрацьстаяць любым выклікам, упэўнена развіваць эканоміку і захоўваць сацыяльную стабільнасць. І сёння ад кожнага з нас, ад нашай грамадзянскай адказнасці залежаць сучаснасць і будучыня нашай краіны.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай у кожным доме пануюць мір, шчасце і дастатак!
З павагай, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ЗАХАРЧУК.