Главная / Новости / Новости республики
03.09.2025

«Дарога да святыняў» адправілася ў шлях: дадзены старт духоўна-асветніцкай экспедыцыі

 Сёння, 3 верасня, у Мінску, ад сталічнага Свята-Духава кафедральнага сабора стартавала штогадовая навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Яе маршрут пралягае сёлета праз Святое Поле ля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна, дзе знойдзена пуцяводная ікона экспедыцыі Пакрова Прасвятой Багародзіцы, потым праз Зэльву, гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Дзятлава, Ашмяны, Іўе і завершыцца ў Лідзе – сталіцы сёлетняга Дня беларускага пісьменства. Удзельнікі экспедыцыі, сярод якіх прадстаўнікі духавенства, вучоныя і дзеячы культуры, наведаюць і асвяцяць знакавыя месцы.
У праграме — духоўна-асветніцкія канферэнцыі, сустрэчы з вернікамі, працоўнымі калектывамі і наведванне сацыяльных устаноў.
У Ашмянскі раён экспедыцыя наведаецца 5 і 6 верасня. У пятніцу ў 19.30 адбудзецца малебен у храме Уваскрэсення Хрыстова г. Ашмяны і Хрэсны ход да брацкай магілы ў гарадскім парку. 6 верасня запланаваны сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі — з 10.00 да 11.30 яны пройдуць у СШ №1 г. Ашмяны імя М.М. Гружэўскага, аграрна-эканамічным каледжы, раённай бібліятэцы, краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча, аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. У суботу ў 12.30 пройдзе малебен у храме Святога Велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў Гальшанах. Затым удзельнікі экспедыцыі пасадзяць Сад Малітвы.
Шлях экспедыцыі па Ашмяншчыне завершыцца падвядзеннем вынікаў у сельскім клубе аграгарадка Гальшаны.