Агульная інфармацыя аб службе адно акно
Аб службе "адно акно"
Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта
Створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 “Аб службе “адно акно” і з'яўляецца формай арганізацыі дзейнасці райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне на тэрыторыі Ашмянскага раёна па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 "Аб пераліку адміністрацыйных працэдур , прыём і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно".
Забяспечвае работу Ашмянскага райвыканкама па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу "Адно акно".
Забяспечвае ўзаемадзеянне Ашмянскага райвыканкама, сельвыканкамаў і арганізацый раёна па пытаннях рэалізацыі зваротаў грамадзян па заяўным прынцыпе "Адно акно".
Вядзе тлумачальную работу даведачна-інфармацыйнага характару і папярэдняе кансультаванне па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.
Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з часткай другой пункта 3 і пунктам 4 Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно";
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Служба "адно акно" размешчана ў адміністрацыйным будынку Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103, 1 паверх, кабінет №6
Рэжым работы:
Штодня |
8.00-17.00 |
Серада |
8.00-20.00 |
Субота, нядзеля |
выхадны |
Структура службы:
Прозвішча, Імя, Імя па бацьку |
Пасада |
Нумар тэлефона |
Шаўлюк Алена Іосіфаўна |
спецыяліст службы "адно акно" |
тел. 8(01593) 2 21 31; |
Акінча Ліна Сяргееўна |
спецыяліст службы "адно акно" |
тел. 8(01593) 2 21 25; каб. 6. |
Бардун Дыяна Ігараўна |
спецыяліст службы "адно акно" |
тел. 8(01593) 2 21 25; каб. 6. |
Кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы "адно
акно" ажыццяўляе Шаверда Віталій Вацлававіч - начальнік аддзела па
юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, каб. 38,
тэл. 8(01593) 2 21 30.
Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы ажыццяўляецца кіраўніком спраў райвыканкама Юнашка Алай Іосіфаўнай, каб. 28, тэл. 8(01593) 2 21 08.
Папярэдняе кансультаванне, папярэдні запіс на прыём, прыём зваротаў па тэлефоне праводзіцца штодзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 17.00, у сераду з 8.00 да 20.00 па тэлефоне 142, 2-21-25, 2-21-22, фа 21-31.
Тэлефон "гарачай лініі" 2 21 32
Звярнуцца да кіраўніцтва райвыканкама можна з дапамогай электроннай пошты на адрас ispolkom@oshmiany.gov.by, а таксама з дапамогай электроннай формы размешчанай на галоўнай старонцы дадзенага сайта.
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт,
230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3
Рэжым работы: |
панядзелак-пятніца з 8.30 до 17.30 |
абедзенны перапынак з13.00 до 14.00 |
|
выходныя дні: субота, нядзеля |