Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Анонсы
14.05.2021

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў"

   Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" - сапраўднае свята для прыхільнікаў музейнага мастацтва!    Гэтае свята ахінутае таямніцай, напоўненае музыкай і незвычайнымі сустрэчамі, разнастайнымі  і яркімі ўражаннямі. І, вядома, акцыя –гэта  падзея, якае  аб'ядноўвае музеі і дазваляе зрабіць музейную прастору крыху бліжэй да наведвальніка.    У гэтым годзе ноч ў Ашмянскім краязнаўчым музеі  імя Ф.К.Багушэвіча пройдзе пад дэвізам “Ці ж нам жыць у маркоце?!”.      Імпрэза  адбудзецца 18 мая, пачатак а 20-й гадзіне. У праграме: - “Фэстываль эпохі дэфіцыту”- праца інтэрактыўных пляцовак. - Начны музейны квэст “Што ў чамаданчыку дылетанта?” (падарожжа па музейнай экспазіцыі з экскурсаводам- невідымкай). - Канцэртная праграма “…І лашчыць душу саксафон”.