Гісторыя
|
1341 г. |
Першае ўзгадванне ў летапісе «Літоўскім і Жамойцкім» (Ашмяны належалі
Гедэміну, затым яго сынам Яўнуту і Альгерду) |
|
XIV ст. |
Ашмянскія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ |
|
Канец XIV ст. |
Ашмяны атрымліваюць статус горада ад вялікага князя ВКЛ Ягайлы |
|
З 1387 па 1772 г. |
Ашмяны – цэнтр староства |
|
1505 г. |
У Ашмянах заснаваны касцёл францысканцаў |
|
1566 г. |
Ашмяны атрымліваюць Магдэбургскае права, горад становіцца цэнтрам павета
ў складзе Віленскага ваяводства |
|
22 мая 1792 г. |
Ашмяны атрымалі свой першы герб («Шалі») |
|
1795 г. |
Ашмянскі павет увайшоў у склад Расійскай імперыі |
|
1845 г |
Ашмяны атрымалі новы герб замест скасаванага ў 1800г. старога |
|
1915 – 1918 гг. |
Ашмяншчына акупіравана нямецкімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны |
|
1922 – 1939 гг. |
Ашмянскі павет у складзе Польшчы |
|
15 студзеня 1940 г. |
Утвораны Ашмянскі раён |
|
25 чэрвеня 1941 г. – 7
ліпеня 1944 г. |
Ашмяншчына пад акупацыяй нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
|
1991 г. |
Раён стаў памежнай тэрыторыяй |
|
2005 г. |
Заснавана афіцыйная геральдычная сімволіка г.Ашмяны |