Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.07.2020

17 ліпеня алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Барбашынскі-давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі-сустрэўся з жыхарамі Жупран.

    На Ашмяншчыне-радзіме алімпійскага чэмпіёна - яго добра ведаюць. Ды і ў аграгарадку Жупраны Андрэй Барбашынскі нярэдка бывае. Тут жыла яго цётка, тут ён дзіцем адпачываў у спартыўна-аздараўленчым лагеры, на мясцовых могілках спачываюць яго родныя. А таму пра патрэбы вяскоўцаў алімпійскі чэмпіён ведае не па чутках, як і пра той шлях, які прайшла Беларусь у станаўленні суверэннай дзяржавы.    Як чалавек, які ў свой час адмовіўся ад чатырох прапаноў прыняць замежнае грамадзянства і якому ёсць з чым параўноўваць, Андрэй Барбашынскі адзначыў:    - Я практык-чалавек, які ўмее працаваць і хоча працаваць на карысць сваёй краіны. З'яўляючыся дырэктарам прадпрыемства, магу з упэўненасцю сказаць: для развіцця бізнесу няма ніякіх перашкод. У любой справе галоўнае-жаданне. Мы жывем у стабільнай, спакойнай краіне, маем магчымасць вучыцца, працаваць, адпачываць, займацца спортам. Разам мы здольныя прымножыць дасягнутае. Важна захаваць мір і стабільнасць, якія Аляксандр Лукашэнка ставіць вышэй за ўсё.