Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2021

18 верасня будзе перакрыты рух аўтатранспарту праз цэнтр горада

   18 верасня падчас святкавання юбілею Ашмян будзе перакрыты рух аўтатранспарту праз цэнтр горада, таму адбудуцца змены ў схеме маршруту аўтобусаў №4 і Кальчуны – Бальніца.    Замест прыпынку ля праваслаўнага храма аўтобус будзе высаджваць пасажыраў на аўтастанцыі, а затым прадаўжаць свой рух праз вуліцу Барунскую, на бальніцу і квартал Будаўнікоў. Апошнім прыпынкам маршруту стане пляцоўка на вуліцы Савецкай побач з крамай “Мясная лаўка”. Па такой схеме транспарт будзе рухацца ў адваротным напрамку.    Як паведамілі ў філіяле “Ашмянскі аўтапарк №13” ААТ “Гроднааблаўтатранс”, расклад руху пры гэтым не зменіцца. Што датычыцца прыгадных і міжгарадскіх аўтобусаў, то яны таксама пойдуць у аб’езд – праз вуліцу Барунскую.