Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.02.2020

19 лютага ашмянскія пажарныя правядуць мерапрыемства каля крамы "Еўраопт"

   Каб знізіць колькасць пажараў і колькасць ахвяр на іх, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі зараз праходзіць акцыя " Бяспека-у кожны дом!».    Як растлумачыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Вадзім Галгоўскі, мерапрыемствы, пачынаючы з 20 студзеня, праходзяць і ў Ашмянскім раёне. Гэта сустрэчы і гутаркі на базе грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, у сельскіх Саветах і аддзяленні дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Работнікі РАНС са сваімі памочнікамі пабывалі ў працоўных і вучнёўскіх калектывах, дзе чарговы раз нагадалі аб асновах пажарнай бяспекі.    Заключны этап прафілактычнай акцыі адбудзецца ў раёне на гэтым тыдні. У сераду, 19 лютага, у 16.00 ратавальнікі-пажарныя правядуць мерапрыемства каля крамы "Еўраопт" у мікрараёне Заходнім. На стаянцы каля гандлёвага аб'екта пажарныя прадэманструюць магчымасці спецыяльнага аўтамабіля МНС і выратавальнага рыштунку, пакажуць, як карыстацца вогнетушыцелем, раскажуць аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, а таксама адкажуць на пытанні гараджан.    Прыходзьце: лепш адзін раз убачыць, чым некалькі разоў пачуць. Аліна БЕЛІЦКАЯ.